Аляксандр Лукашэнка арыентуе рэгіёны на вялікую самастойнасць у пытанні нарыхтоўкі кармоў. Пра гэта ён заявіў сёння ў час рабочай паездкі ў Іўеўскі раён, піша БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы традыцыйна пацікавіўся ходам уборачнай кампаніі — збожжавых, уключаючы кукурузу, відамі на ўраджай па іншых відах сельгаскультур. «9 млн т збожжа (ўраджаю, уключаючы кукурузу і рапс) — гэта ніжняя ваша мяжа», - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Разам з тым ён звярнуў увагу, што трэба дзейнічаць разумна, асабліва з улікам уборкі кукурузы, якая з'яўляецца важнай кармавой культурай. Дзесьці ў залежнасці ад мясцовых патрэбаў лепш закласці зялёную масу кукурузы на сілас, а дзесьці — нарыхтаваць зерне. «Ніякага ціску быць не павінна. Людзі павінны на месцах вызначыцца з улікам патрэбнасці вобласці. Глядзіце па тактыцы», — падкрэсліў беларускі кіраўнік.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што ўраджай добры і па іншых сельгаскультурах — бульбе, цукровых бураках, і трэба рыхтавацца да іх ўборцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0