Аляксандр Лукашэнка мае намер у кожнай вобласці наведаць аддаленыя райцэнтры. Пра гэта ён заявіў сёння, наведваючы Іўеўскі раён, піша БелТА

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што прыехаў у Іўеўскі раён, бо вельмі перажывае за «вялікую памылку Гродзенскай вобласці, калі ўсе губернатары тапталіся на захадзе», — больш увагі надавалі развіццю менавіта Гродна і заходніх раёнаў вобласці.

 У апошнія гады, праўда, атрымалася надаць імпульс развіццю рэгіёну вакол Астраўца дзякуючы будаўніцтву БелАЭС. Але Іўеўскаму раёну і некаторым іншым надавалася менш увагі.

«Гэтым самым я хачу паказаць пачынаючы з Іўя, што ўскраіны любой губерні — таксама раёны, якія павінны развівацца, як трэба», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка адзначыў, што ў краіне ўжо заняліся развіццём, і ён асабіста пабываў на паўднёвым усходзе Магілёўскай вобласці, на поўдні Гомельскай вобласці — у Веткаўскім раёне, дзе на працягу многіх гадоў займаліся аднаўленнем і развіццём чарнобыльскіх раёнаў.

«А вось такія раёны ў абласцях, як Іўеўскі або Глуск Магілёўскай вобласці (я таксама хачу туды паехаць), або Капыль у Мінскай вобласці (таксама туды паеду) … Цяпер я прайдуся па гэтых раёнах, якія не валаўтваральныя, якія дзесьці там … Але там жа нашы людзі жывуць. Таму асаблівасць гэтай паездкі ў тым, што я хачу цяпер наведаць аддаленыя раённыя цэнтры ў кожнай вобласці», — адзначыў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0