Інтэрнаўты абмяркоўваюць дзіўную карту, размешчаную на сайце адміністрацыі Савецкага раёна Мінска.

Паводле яе, закрыты катэджны пасёлак на вуліцы Стэфаніі Станюты — як, зрэшты, і сама вуліца замацаваная за Расійскай федэрацыяй. За ёй замацаваны і суседні катэджы пасёлак па вуліцы Кальцова. Што гэта значыць?

Насамрэч на карту хтосьці нанёс непраўдзівыя звесткі. Катэджны пасёлак на вуліцы Стэфаніі Станюты знаходзіцца ва ўласнасці Беларусі. Яго на 99 гадоў арандавала кампанія «Дана Астра», датычная да бізнэсу сербаў Карычаў.

Закрыты катэджны пасёлак на вуліцы Стэфаніі Станюты. Панарама «Яндэкса».

Тут пабудаваныя катэджы, у якіх, як мяркуецца, жывуць топ-менеджары «Даны».

Як стала вядома «Нашай Ніве», штогод кампанія плаціць за арэнду ўчастку каля $100 тысяч.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?