Службовыя асобы Паўднёва-Украінскай АЭС (Мікалаеўская вобласць, Украіна) усталявалі ў рэжымным памяшканні станцыі камп'ютарнае абсталяванне, якое выкарыстоўвалася для майнінга крыптавалюты, паведамляе УНІАН.

З-за падлучэння тэхнікі да сеткі адбылося раскрыццё звестак адносна фізічнай абароны станцыі, якія з'яўляюцца дзяржаўнай тайнай.

Несанкцыянавана ўстаноўленае абсталяванне знайшлі на станцыі следчыя СБУ, у ходзе санкцыянаванага ператрусу 10 ліпеня. Праваахоўнікі выявілі і канфіскавалі медыя-канвертар, оптавалаконны кабель і частку сеткавага кабелю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0