Супрацоўнікі ДАІ а трэцяй ночы затрымалі нецвярозага таксіста.

47-гадовы мужчына прыбыў па выкліку на вуліцу Савецкіх памежнікаў, каб забраць пасажыраў. Побач знаходзілася кампанія маладых людзей, якія ўбачылі, што кіроўца знаходзіцца відавочна не ў цвярозым стане.

Каб не дапусціць бяды, яны патэлефанавалі ў дзяжурную частку ДАІ і паведамілі пра ўбачанае. Супрацоўнікі ДПС фактычна там яго і затрымалі.

Колькасць алкаголю ў крыві таксіста склала 1.4 праміле.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0