Андрэй Шорац ад 19 жніўня з’яўляецца намеснікам генеральнага дырэктара прадпрыемства «Галоўдзяржбудэкспертыза». Пра гэта «НН» паведамілі ў прыёмнай прадпрыемства.

Першым пра працаўладкаванне топ-чыноўніка напісаў у сваім фэйсбуку лідар Руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч.

«Галоўдзяржбудэкспертыза» дае заключэнні аб абгрунтаванасці інвестыцый у будаўніцтва, дае экспертызу будаўнічых праектаў. Гэта дзяржаўная ўстанова.

Адметна, што прадпрыемства ўзначальвае Віктар Пятруша, які з'яўляецца бацькам кіраўніка адміністрацыі Цэнтральнага раёна Мінска.

Андрэю Шорцу 46 гадоў, ён родам з Віцебска. Працаваў у жыллёва-камунальнай гаспадарцы свайго горада. Ад 2011 — міністр ЖК. У перыяд ад 2014 да 2018 з’яўляўся старшынёй Мінгарвыканкама.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?