Скрыншот з відэа БелТА
Падчас візіту ў Іўе 21 жніўня Аляксандр Лукашэнка наведаў цэнтр культуры і вольнага часу. Там яму падарылі саламяны брыль.
— Такі «капялюш» ва ўсе часы быў атрыбутам не толькі сялян, але і заможных людзей, - распавяла sb.by майстар па саломапляценні з аграгарадка Лелюкі Вера Чурэйна. — Гэты галаўны ўбор — летні. Выдатная абарона ад сонца! Мала таго, у ім не пацее галава. Мы ўсе ведаем, што Аляксандр Рыгоравіч любіць касіць траву. Думаем, яму ён спатрэбіцца.
Вера Паўлаўна удакладніла, што справілася з працай за тры дні. На брыль пайшло 18 метраў саламянай стужкі.
— Падышоў! — адразу канстатаваў Лукашэнка.