Настасся Лукашэнка, фота Vk.com
Ліцэй БДУ — самая прэстыжная навучальная ўстанова краіны. Сюды паступаюць пасля 9 класаў школы.
Сёлета ўпершыню адбываўся набор па двух новых профілях для навучання ў гуманітарных класах. Першы — грамадазнаўства і англійская мова. Другі — гісторыя Беларусі і англійская мова. Прахадны бал на гуманітарны профіль склаў 140 (столькі трэба было набраць на іспытах па двух прадметах).
Настасся Лукашэнка паступіла на «грамадазнаўства і англійскую мову».
Раней дзяўчынка вучылася ў мінскай гімназіі №16, якая знаходзіцца ў Вяснянцы. Разам з сястрой Дар'яй, малодшай на год, яны займаюцца музыкай — граюць на фартэпіяна. Унучкі кіраўніка краіны не раз станавіліся прызёрамі творчых конкурсаў.
Чытайце:
Апублікаваныя беларускамоўныя казкі ўнучак Лукашэнкі: Настасся і Дар’я напісалі пра снегавіка і аднарога — тэксты
Настасся і Дар'я Лукашэнка, 2017 г. Фота Вольгі Шукайла, Tut.by.
У Аляксандра Лукашэнкі сямёра ўнукаў.
У сям'і яго старэйшага сына Віктара чацвёра дзяцей. Дачка Вікторыя (1998) некалькі гадоў таму пачала платнае навучанне на факультэце міжнародных адносін БДУ. Апроч таго, у сям'і гадуюцца Аляксандр (2004), Валерыя (2009) і Яраслаў (2013).
У сям'і Дзмітрыя, апроч згаданых Настассі і Дар'і, малая Аляксандра (2014).





