Сёння ў Ганконгу дзясяткі тысяч дэманстрантаў утварылі жывы ланцуг на ўзор акцыі «Балтыйскі шлях» у Эстоніі, Латвіі і Літве ў 1989 годзе, піша The Guardian.
Дэманстранты, якія ўзяліся за рукі, запаланілі сабой тратуары, шляхаправоды, масты, набярэжныя і паркі Ганконга.
Многія з іх уключылі ліхтарыкі на смартфонах, каб падсвяціць жывы ланцуг. Агульная працягласць склала каля 45 кіламетраў.
Акцыя была несанкцыянаванай, але мірнай.
0
0
0
0
0
0