lb.ua / тэлеграм Соні Кошкінай
Былыя прэзідэнты Украіны: Леанід Краўчук, Леанід Кучма, Віктар Юшчанка, Пятро Парашэнка, а таксама сённяшні кіраўнік дзяржавы Уладзімір Зяленскі ўпершыню сфатаграфаваліся разам. Здымак апублікавала шэф-рэдактар LB.ua Соня Кошкіна ў сваім Telegram-канале.
Пяцёра палітыкаў з'явіліся разам падчас прыёму да Дня незалежнасці краіны ў Марыінскім палацы Кіева. На фатаграфіі відаць, што ў кожнага з прэзідэнтаў у руках келіх з шампанскім. Пры гэтым Парашэнка, усміхаючыся, глядзіць на Зяленскага.
На фота няма збеглага прэзідэнта Януковіча
«Здагадайцеся з трох разоў, хто прапанаваў сфоткацца разам пяцярым прэзідэнтам. І хто іх разам арганізаваў», — напісала Кошкіна.





