Прыгарадны аўтобус загарэўся раніцай 24 жніўня ў вёсцы Хажова Маладзечанскага раёна.
Афіцыйны прадстаўнік упраўлення ўнутраных спраў Мінаблвыканкама Сяргей Басько распавёў kraj.by:
Аўтобус з пасажырамі ў Хажова ад'ехаў ад прыпынку і загарэўся. Кіроўца спыніўся, эвакуяваў пасажыраў і пачаў тушыць полымя. Кіроўцы аўтамабіляў, якія праязджалі міма, спыняліся і дапамагалі яму.
На месца здарэння прыбылі ратавальнікі, якія канчаткова справіліся з агнём. Калі прыехалі супрацоўнікі ДАІ, пажар быў патушаны.
Пацярпелых няма.





