У Біярыцы на поўдні Францыі адбылося афіцыйнае адкрыццё саміта G7.
Як вядома, удзельнікамі саміта стануць старшыня Еўрарады Дональд Туск, кіраўнік урада Брытаніі Борыс Джонсан, прэм'ер-міністр Канады Джасцін Трудо, а таксама яго японскі і італьянскі калегі Сіндза Абэ і Джузэпэ Контэ.
Апроч іх, у саміце паўдзельнічае канцлер Нямеччыны Ангела Меркель, прэзідэнт ЗША Дональд Трамп і лідар Францыі Эманюэль Макрон.
Паводле афіцыйнай праграме, у першы дзень саміта ў лідараў «вялікай сямёркі» намечана сумесная вячэра.





