Да 30 градусаў цяпла і без ападкаў чакаецца ў Беларусі 26 жніўня, паведамляе БелТА.
Чакаецца невялікая воблачнасць, будзе без ападкаў. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах магчымы слабы туман. Вецер усходні, паўднёва-ўсходні ноччу слабы, днём умераны.
Тэмпература паветра ўначы складзе 7-13 градусаў цяпла, у асобных раёнах будзе да плюс 15 градусаў. Днём паветра прагрэецца да 23-28 градусаў, месцамі па паўднёвым захадзе — да 30 градусаў.