Стратэгічнае супрацоўніцтва накіравана на павышэнне іміджу дзвюх арганізацый, развіццё хакея з шайбай і папулярызацыю здаровага ладу жыцця ў Беларусі. БПС-Сбербанк і Федэрацыя хакея дамовіліся рэалізаваць сацыяльна-спартыўныя і фінансавыя праекты. А яшчэ — праводзіць сумесныя мерапрыемствы. Супрацоўніцтва таксама прадугледжвае размяшчэнне брэнда банка на бартах лядовых арэн падчас хакейных матчаў.

Банк акажа федэрацыі спонсарскую дапамогу, якая паслужыць развіццю дзіцячага хакея. Акрамя таго, банк правядзе розныя актыўнасці, накіраваныя на павышэнне цікавасці да хакея ў Беларусі.

Падпісанне мемарандума стала часткай цырымоніі адкрыцця хакейнага сезона 19/20 матчам паміж камандамі «Юнацтва-Мінск» і «Нёман» (Гродна). У рамках падпісанага дакумента федэрацыя хакея таксама ўзяла на сябе абавязацельствы ў прасоўванні брэнда банка, у тым ліку праз удзел у важных хакейных падзеях. Зараз федэрацыя займаецца падрыхтоўкай і арганізацыяй чэмпіянату свету па хакеі 2021, правы на правядзенне якога атрымалі Беларусь і Латвія.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0