На кадрах відаць, як з беспілотніка на горад скідаюць пакункі. Затым у роліку паказваюць, як выглядаюць улёткі: на іх намаляваны гіпермаркеты, заводы, якія працуюць і мітынгі. Малюнкі суправаджаюцца подпісамі на рускай мове «Час будаваць і аднаўляць», «Час вяртаць мір на Данбас», «Можа хопіць гуляць у «незалежную народную рэспубліку?»».
«Як добра, што хоць нехта здагадаўся павіншаваць людзей пад акупацыяй», — гаворыцца ў подпісы. Відавочна, аўтар паста мае на ўвазе віншаванне з Днём незалежнасці Украіны, які адзначаўся 24 жніўня.
Над якім менавіта горадам лётаў беспілотнік, не паведамляецца.
0
0
0
0
0
0