Сустрэча кіраўнікоў Германіі, Расіі, Украіны і Францыі, прысвечаная ўрэгуляванню сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны, так званая сустрэча «ў нармандскім фармаце», адбудзецца ў верасні. Такую заяву зрабіў прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон падчас прэс-канферэнцыі па выніках саміту «Вялікай сямёркі», перадае РБК.

«Створаны ўмовы для сустрэчы лідараў краін [«нармандскай чацвёркі»] — тое, над чым мы працавалі на працягу апошніх некалькіх гадоў», — сказаў Макрон. «Мы з Ангелай Меркель гатовыя прапанаваць даты [саміту] Уладзіміру Зяленскаму і Уладзіміру Пуціну», — дадаў ён.

Па словах Макрона, ён ужо абмяркоўваў гэтае пытанне з прэзідэнтам Расіі тыдзень таму падчас візіту Уладзіміра Пуціна ў Брэгансон. Сваю гатоўнасць узяць удзел у сустрэчы выказаў і прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, з якім Макрон правёў тэлефонныя перамовы на мінулым тыдні, дадаў прэзідэнт Францыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0