Выпрабаванні пад Северадзвінскам звязаныя з распрацоўкай зброі ў сувязі з выхадам ЗША з дамовы па ПРА. Пра гэта заявіў в.а. пастаяннага прадстаўніка Расіі ў Вене Аляксей Карпаў, перадае РИА Новости.

Паводле яго слоў, Масква была вымушана пачаць распрацоўку ўласных узбраенняў у якасці меры ў адказ на дзеянні ЗША, якія ў аднабаковым парадку разарвалі дагавор.

Карпаў дадаў, што выбух на палігоне не мае ніякага дачынення да ядзерных выпрабаванняў і не падпадае пад дзеянне Дагавора аб усёабдымнай забароне ядзерных выпрабаванняў. «Ні пра якую экалагічную катастрофу, як спрабуюць падаць некаторыя СМІ, ні ў раёне інцыдэнту, ні за яго межамі гаворкі няма», — рэзюмаваў ён, удакладніўшы, што няма ніякай небяспекі жыццю і здароўю насельніцтва ў закранутым рэгіёне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0