pixnio.com

pixnio.com

Федэральная антыманапольная служба (ФАС) Расіі вядзе перамовы з беларускімі і казахстанскімі партнёрамі аб стварэнні лаўкостэраў у гэтых краінах, каб павысіць канкурэнцыю ў нізкабюджэтнага сегменту авіяпералётаў, распавёў у інтэрв'ю ria.ru кіраўнік ведамства Ігар Арцем'еў.

«Развіваць сістэму лаўкостэраў вельмі важна, мы прасілі нашых казахскіх, беларускіх сяброў падумаць над стварэннем сваіх перавозчыкаў такога класа, якія сталі б канкурэнтамі нашым лаўкостэрам. Мы гэта хочам развіваць, але ўсё доўга вырашаецца, яны яшчэ не адчулі, што гэта вельмі прыбыткова, добры бізнэс, і ў сацыяльным сэнсе вельмі важны для людзей. Але мы іх пераконваем», — сказаў ён.

Арцем'еў дадаў, што добрым варыянтам было б давесці колькасць лаўкостэраў у Расіі да пяці-шасці і хоць бы яшчэ па адным у краінах Мытнага саюза.

«Нам хацелася б мець пяць-шэсць лаўкостэраў у Расіі і яшчэ некалькі ў сяброўскіх краінах, у Мытным саюзе хаця б па адным, каб яны ўсё гэтай справай займаліся, у тым ліку, на міжнародных перавозках», — патлумачыў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0