Фота абласной міліцыі

Фота абласной міліцыі

У панядзелак каля 16.45 здарэнне адбылося на 19-м кіламетры аўтадарогі Мінск — Нацыянальны аэрапорт, піша sb.by

67-гадовы мужчына, знаходзячыся за рулём машыны Iveco Eurocargo, вёз незамацаваны груз (фарбу ў вёдрах). Падчас руху вёдры перакуліліся — і фарба разлілася на праезную частку.

У выніку 25-гадовы кіроўца матацыкла Suzuki, які ехаў у спадарожным напрамку, наехаў на пляму і перакуліўся. Ён шпіталізаваны з траўмамі.

фота абласной міліцыі

фота абласной міліцыі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0