Аляксандр Лукашэнка звяртае ўвагу на неабходнасць больш пільнай прапрацоўкі праектаў нарматыўных прававых актаў у пазбяганне наступных частых карэкціровак заканадаўства. На гэта кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу віцэ-прэм'ера Уладзіміра Дворніка і першага віцэ-прэм'ера Аляксандра Турчына, якія паведамлялі пра шэраг ініцыяваных урадам пытанняў, звязаных з неабходнасцю карэкціроўкі нарматыўных прававых актаў, піша БелТА.

«Трэба пазбягаць вельмі частага звароту да ўказаў прэзідэнта з мэтай змены або карэкціроўкі таго ці іншага заканадаўства. Прытым праз адносна кароткага прамежку часу. Я, вядома, разумею, што жыццё на месцы не стаіць, усё цячэ і змяняецца. Але калі мы, вобразна кажучы, учора прынялі нарматыўны прававы акт, закон, падзаконны акт, дэкрэты прэзідэнта, указы, а праз год-два пачынаем карэктаваць гэтыя нарматыўныя прававыя акты, гэта сведчыць аб тым, што на экспертным узроўні і на ўзроўні падрыхтоўкі гэтых законапраектаў праца арганізавана слаба», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

«Трэба прымаць такія нарматыўныя прававыя акты, якія маглі б працаваць хаця б пяцігодку. Бо любыя змены, асабліва ў эканамічнай сферы, цягнуць за сабой пэўны неспакой прадпрымальнікаў і тых, хто гэтым займаецца», — падкрэсліў беларускі кіраўнік.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0