Вядомы віцебскі праваабаронца, прадстаўнік Беларускага Хельсінскага камітэта Павел Левінаў на мінулым тыдні меў сустрэчу з старшынёй ЦВК Лідзіяй Ярмошынай.

Левінаў, як прызнаецца, ішоў на сустрэчу з жаданнем проста пры Ярмошынай падпісаць петыцыю аб яе адстаўцы, аднак па выніках сустрэчы перадумаў. Чым жа старшыня ЦВК так ачаравала яго?

Лідзія Ярмошына і Павел Левінаў. Фота з facebook.com.

Лідзія Ярмошына і Павел Левінаў. Фота з facebook.com.

«Мне яе шкада. Яна трапіла ў бязвыхаднае становішча, яна не можа з яго выйсці. Я ёй зусім не зайздрошчу. Ёй і заставацца цяжка, і сысці яна не можа», — сказаў Павел Левінаў.

«Давайце ўявім сабе сітуацыю, што заўтра старшынёй ЦВК прызначаць Святлану Калінкіну. Скажыце, калі ласка, што зменіцца на выбарах у парламент? Дату выбараў Калінкіна зможа памяняць?

Ну, памяняюць старшыню камісіі, стане ім Павел Левінаў, Света Калінкіна, Толя Лябедзька. Я кажу, што трэба [назіральнікам — «НН»] не філейныя часткі паказваць, а бюлетэні, а камісія кажа, што не. Замена Ярмошынай нічога не дае.

Лябедзька пачынае кампанію за адстаўку Ярмошынай: Скінь ярмо! ВІДЭА

Лукашэнка прызначыў міністра адукацыі без узгаднення з прэм’ер-міністрам. Чаму сябраў ЦВК будуць прызначаць іншых? Усе рашэнні ў нашай краіне, аж да таго, калі сеяць і калі араць, прымае адзін чалавек. І мы ўсе гэтага чалавека ведаем.

Я Лідзіі Міхайлаўне прывёў факты парушэнняў, якія я асабіста выявіў. Калі цяпер усе рыхтуюцца да новых выбараў, то ў мяне яшчэ ідуць справы па мінулых, яшчэ Следчы камітэт расследуе справы. І як яны галасы лічаць, і як фальсіфікуюць. Ці вы думаеце, што я там з ёй чай піў?

Яе адставілі, каго заўтра прызначаць старшынёй ЦВК? Мяне хіба прызначаць? Не. Прызначаць такую самую, як Ярмошына. Ніякай розніцы няма, пакуль мы не зменім сістэму. Яна выконвае загады не таму, што ЯР-МО-ШЫ-НА, а таму, што выконвае загады прэзідэнта.

А калі Левінаў, Калінкіна ці Лябедзька скажуць нешта супраць на пасадзе старшыні ЦВК, то назаўтра ўжо прызначаць іншага чалавека. І добра, калі прызначаць, а не зробяць так, як з Ганчаром.

Вінаватая не Ярмошына і нават не Лукашэнка, вінаваты мы з вамі, што дазваляем красці галасы. А якое прозвішча ў старшыні ЦВК розніцы няма.

Я як праваабаронца магу назваць чалавека злачынцам толькі пасля выраку суда. У нас ніхто не адмяняў прэзумпцыю невінаватасці. Ці Ярмошына злачынца? Я не магу публічна адказаць на гэта пытанне, хоць унутры ў мяне ёсць адказ.

У вас крадуць галасы, чаму вы не звяртаецеся наконт гэтага ў Генеральную пракуратуру, Следчы камітэт? Так што ўсе вінаватыя ў фальсіфакацыі выбараў», — лічыць віцебскі праваабаронца.

***

Павел Левінаў у мінулым вайсковец. Быў звольнены з Узброеных сілаў за пазоў супраць міністра абароны ў 2001 годзе. У БХК ад 2000 года. Неаднаразова затрымліваўся сілавікамі, сядзеў на сутках і атрымліваў штрафы.

Чытайце. Віцебскі праваабаронца Левінаў паскардзіўся ў пракуратуру на дыскрымінацыю рускай мовы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?