Вертыкальныя шматузроўневыя паркоўкі ствараюць на Магілёўскім ліфтабудаўнічага заводзе. Першую «этажэрку» завадчане ўсталявалі на сваёй тэрыторыі, паведамляе ТРК «Магілёў».

Эканомія плошчы з вертыкальнымі паркоўкамі відавочная. На чатырох парковачных месцах — 12 машын. Прынцып дзеяння і назва кажуць самі за сябе — гэта паркоўка карусельнага тыпу. Ліфтабудаўнікі вырашылі адну з першых прылад паставіць проста ў сябе: і для ўласнай зручнасці, і для прыкладу патэнцыйным кліентам. Канструктары на правах распрацоўшчыкаў першымі занялі вакантныя месцы.

Гэта ўжо дробнасерыйная вытворчасць. Такіх аўтастаянак гатовыя выпускаць да дзясятка ў год. Быў бы попыт. Пакуль тавар завод прасоўвае самастойна. Ужо ідуць перамовы з Расіяй, зацікавіліся і ізраільскія бізнэсмены. Цяпер чарга за беларусамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0