Міністэрства адукацыі трымае на кантролі, як школы выконваюць санітарныя нормы, у тым ліку ў частцы дамашніх заданняў. Пра гэта БелТА паведаміла намеснік начальніка ўпраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Ірына Каржова.

Спецыяліст адзначыла, што Мінадукацыі звяртае асаблівую ўвагу на прадухіленне перагрузкі вучняў, захаванне санітарных нормаў і правілаў у частцы аб'ёму дамашняга задання па кожным прадмеце. «У сваіх інструктыўных лістах да пачатку навучальнага года Мінадукацыі акцэнтавала ўвагу на гэтым пытанні. Функцыя адміністрацыі ўстановы адукацыі — забяспечыць няўхільнае выкананне патрабаванняў СанПіН», — сказала Ірына Каржова. Ведамства праводзіць маніторынг, як у школах выконваюць гэтыя патрабаванні. Аналіз паказвае, што пытанне знаходзіцца на кантролі адміністрацый, дадала яна.

«Увесь складаны, новы матэрыял настаўнік павінен растлумачыць падчас урока. Дамашняе заданне прызначана для замацавання і паўтарэння матэрыялу, які быў пройдзены ў школе», - нагадала прадстаўнік Мінадукацыі.

Па санітарных нормах на выкананне дамашняга задання ў другім класе адводзіцца да 1,2 гадзіны, у трэцім-чацвёртым - 1,5 гадзіны. У пяці-і шасцікласнікаў павінна сыходзіць дзве гадзіны. У сёмых і восьмых класах на гэта адводзіцца 2,5 гадзіны. Для старшакласнікаў норма — тры гадзіны. Першакласнікам дамашнія заданні не павінны задавацца на працягу ўсяго навучальнага года.

Як паведамлялася, 26 жніўня Аляксандр Лукашэнка, прымаючы з дакладам міністра адукацыі Ігара Карпенкі, звярнуў увагу на недапушчальнасць занадта вялікай нагрузкі на дзяцей у школах, асабліва дамашнімі заданнямі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру