Пра гэта паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі намеснік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Аляксандр Корбут, піша БЕЛТА.

«Акумулятарны завод у Брэсце мае станоўчыя вынікі экалагічнай экспертызы. Прадугледжана, што прадпрыемства будзе перапрацоўваць 13 156 т свінцу ў год, пры гэтым выкіды складуць не больш за 3,05 кг. Калі ў завода атрымаецца выканаць гэтыя абавязацельствы, то ў яго будзе магчымасць запусціцца і працаваць. Калі будуць нейкія парушэнні, якія не дазволяць выканаць экалагічныя абавязацельствы, то Мінпрыроды не дазволіць увод у эксплуатацыю. У гэтым выпадку завод павінен будзе зноў правесці грамадскае абмеркаванне і падаць заяўку на змяненне праектнай дакументацыі», — сказаў Аляксандр Корбут.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?