Англійскі футбольны арбітр Говард Уэб звярнуўся да «Вікіпедыі» для таго, каб трапіць у адзін з бараў ЗША. Пра гэта паведамляе The Sun.

Па інфармацыі выдання, ахоўнікі на ўваходзе не пусцілі 48-гадовага суддзю, бо ў яго пры сабе не было пасведчання асобы. Трапіць у бар англічанін змог пасля таго, як паказаў сваю старонку ў «Вікіпедыі».

Уэб з 2003 па 2014 года судзіў матчы Англійскай прэм'ер-лігі (АПЛ). Зараз ён працуе ў ЗША і дапамагае ўкараняць сістэму відэадапамогі арбітрам (VAR).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?