Кіраўнік студыі Marvel Кевін Файгі пацвердзіў, што ў новым супергеройскім фільме «Вечныя» адным з персанажаў будзе гей. Пра гэта паведамляе The Entertainment Weekly.

Па словах Файгі, у героя з нетрадыцыйнай сексуальнай арыентацыяй будзе сям'я і дзеці.

«…гэта толькі малая частка таго, кім ён з'яўляецца», — сказаў Файгі.

У «Вечных» гаворка пойдзе аб расе суперлюдзей. Яны з'явіліся ў выніку эвалюцыі і ператварыліся ў абаронцаў Зямлі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0