Дзве гуманітарныя групы, якія выконвалі пошукава-выратавальныя місіі для мігрантаў з італьянскага вострава Лампедуза, заявілі, што іх самалёты зазямліла ўпраўленне цывільнай авіяцыі Італіі, паведамляе The Guardian.

Нямецкая група Sea Watch і французская няўрадавая арганізацыя Pilotes Volontaires пацвердзілі, што іх палёты спынілі.

Па словах прадстаўніка Sea Watch, адпаведнае распараджэнне з'яўляецца палітычным.

Ва Упраўленні цывільнай авіяцыі Італіі пацвердзілі спыненне палётаў, заявіўшы, што самалёты арганізацыі былі адобраны для рэкрэацыйнага, а не прафесійнага выкарыстання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0