У мінулую суботу ў міліцыю паступіла паведамленне пра знікненне гадаванца.

Жыхар Шклова распавёў праваахоўнікам, што пакінуў свайго сабаку пароды «бівер-ёркшырскі тэр'ер» каля ўваходу ў краму, а вярнуўшыся адтуль, не знайшоў свойскай жывёлы.

Аказалася, што сабака, мабыць, стаміўшыся чакаць гаспадара, самастойна сышоў дадому. Ён падняўся на правільны паверх, знайшоў дзверы кватэры, але… пераблытаў пад'езды.

Пра сабаку паведамілі суседзі, і яго вярнулі гаспадарам.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру