«Ну што, можна падвесці вынікі symbal.by фэсту, — піша ў сябе ў фэйсбуку Павел Белавус.

— па інфармацыі «Пясочніцы» — за пяць гадзінаў свята пляцоўку наведала каля 9000 чалавек, гэта было самае масавае мерапрыемства на іх тэрыторыі за 2 гады існавання;

— служба бяспекі «Гарызонта» паведаміла, што была адэкватная аўдыторыя, за мерапрыемства не было ніводнага выкліку міліцыі і хуткай дапамогі;

— у сацыяльных сетках мы атрымалі каля 1000 публікацый з адзнакамі крамы ці хэштэгам #symbalby, найбольш было зроблена сторыс у інстаграме, каля 300;

— мы раздалі 4000 флаераў-падарункаў з 20% зніжкай;

— агульны бюджэт мерапрыемства склаў каля 6000 долараў;

— фактычна актыўную рэкламу мерапрыемства мы пачалі за 5 дзён да даты правядзення, бо да апошняга дня была пагроза зрыву з розных бакоў;

— на мерапрыемства мы не атрымлівалі дазволаў ад дзяржаўных органаў, бо да канца прынцыпова прытрымліваліся 7 пункта артыкула 213 Кодэкса аб культуры, дзе гаворыцца, што пасведчанне на права арганізацыі і правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь не патрабуецца, калі культурна-відовішчныя мерапрыемствы праводзяцца юрыдычнымі асобамі, грамадзянамі, у тым ліку індывідуальнымі прадпрымальнікамі, для ўласных патрэб без атрымання прыбытку (даходу) з удзелам запрошаных выканаўцаў;

— мне давялося правесці 5 размоваў з рознымі структурамі, ад Мінгарвыканкаму да міліцыі, каб даказаць, што нашае мерапрыемства не трапляе пад закон аб масавых мерапрыемствах, а рэгламентуецца Кодэксам аб культуры, бо ў нас «иное массовое мероприятие — культурно-зрелищное в предназначенном для этого месте».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру