Падкантрольны Расіі «суд» у Крыме прыгаварыў да 10 гадоў турмы Дзілявера Гафарава, якога абвінавацілі ва ўдзеле ў добраахвотніцкім батальёне.

Па версіі следства, жыхар вёскі Жамчужына Крыма Гафараў у 2016-2018 гадах браў удзел у крымскататарскім добраахвотніцкім батальёне імя Намана Чалебіджыхана, цяпер грамадскае аб'яднанне «Аскер», і быў удзельнікам эканамічнай блакады Крыма.

У судзе Гафараў адмаўляў віну і расказаў, што арганізатар атрада Ленур Іслямаў прапаноўваў яму ўвайсці ў атрад, але ён адмовіўся, а пазней вярнуўся ў Крым.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0