У сераду літоўскі ўрад прапанаваў парламенту забараніць выкарыстанне дзікіх жывёл, паведамляе Delfi.

Міністэрства навакольнага асяроддзя Літвы сцвярджае, што выкарыстанне жывёл у цырку не адпавядае стандартам іх дабрабыту, паколькі супраць іх выкарыстоўваецца гвалт, жывёл перавозяць з аднаго месца на іншае на тысячы кіламетраў, іх трымаюць зачыненымі ў прычэпах грузавікоў, дзе немагчыма забяспечыць іх патрэбы.

Калі прапанова будзе ўхвалена ў Сейме, то яна ўступіць у сілу з лістапада 2020 года. Цыркавых жывёл можна будзе змяшчаць да іх натуральнай смерці, з забаронай размнажэння.

Выкарыстанне жывёл у цырку абмяжоўваюць 24 дзяржавы Еўропы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0