Дарадца прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы Джон Болтан высока ацаніў перамовы з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім.
Паводле яго слоў, ён правёў «выдатную» сустрэчу.
«Вельмі ўражаны яго прыхільнасцю рэальным рэформам у інтарэсах украінскага народа. Стабільная, багатая і свабодная Украіна з'яўляецца ключом да стабільнасці ў Еўропе і за яе межамі», — напісаў ён у Twitter.
Болтан дадаў, што падчас перамоў з украінскімі калегамі знайшоў агульнае «імкненне захаваць бяспеку і суверэнітэт Украіны і не дазволіць ёй падвяргацца эканамічнай эксплуатацыі з боку Кітая».
Нагадаем, на гэтым тыдні чакаецца прыезд Болтана ў Беларусь.