У Шклове завялі крымінальную справу па артыкуле «махлярства».
40-гадовая жыхарка Шклова, праглядаючы навінавую стужку сацыяльнай сеткі, зацікавілася спартыўным касцюмам, які можна было купіць. Яна па тэлефоне звязалася з «прадаўцамі», якія прапанавалі ёй здзейсніць плацеж.
Пасля адной няўдалай, па словах «прадаўцоў», транзакцыі, жанчына здзейсніла яшчэ адну, ужо двойчы заплаціўшы за абраны тавар. Затым, пераканаўшыся ў банку ў тым, што два плацяжы прайшлі паспяхова, жанчына звярнулася да «прадаўцоў» з просьбай вярнуць грошы. Тыя пагадзіліся перавесці ўсе грошы на картку жанчыны.
Даверлівая грамадзянка для гэтага тут жа перадала ўсе даныя сваёй карты, у тым ліку CVV-код. А пасля выявіла, што грошы не толькі не вярнуліся, але і 380 рублёў знікла з карткі.