Здарэнне адбылося ў в. Новы двор 28 жніўня, паведамляе ДАІ Брэсцкай вобласці. 18-гадовы хлопец-бяспраўнік на аўтамабілі Mersedes урэзаўся ў «Фальксваген Транспортэр».

У выніку сутыкнення вадзіцель «Мерседэса» ў цяжкім стане дастаўлены ў рэанімацыю пінскай бальніцы. Таксама для аказання медыцынскай дапамогі дастаўлены ў бальніцу і тры пінчанкі, пасажыркі «Фальксвагена».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0