Беларуская чыгунка з 2 верасня ўводзіць паслугу аплаты камплекта пасцельнай бялізны пры набыцці білетаў у касе.

Яна прадастаўляецца па жаданні пасажыра і распаўсюджваецца на купэйныя, плацкартавыя вагоны і СВ-вагоны беларускіх цягнікоў, якія курсіруюць унутры краіны.

Зараз магістраль таксама праводзіць работы па ўкараненні гэтай паслугі пры куплі білетаў на афіцыйным сайце.

У міжнародных зносінах кошт камплекта бялізны ўжо ўключаны ў кошт квітка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0