У Кіеве сабралася Вярхоўная Рада Украіны новага склікання.

На першым пасяджэнні прысутнічаў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі і ўсе былыя прэзідэнты Украіны — ад Краўчука да Парашэнкі, за выняткам Януковіча.

Зяленскага віталі стоячы, ён быў без гальштука. Ён разам з хорам і дэпутатамі спяваў нацыянальны гімн, трымаючы руку на сэрцы.

Прысутнічалі таксама былыя прэм'еры і кіраўнікі Вярхоўнай Рады, а таксама віцэ-прэзідэнт Еўрапарламента.

Пасля прынясення прысягі, якую традыцыйна зачытвае найстарэйшы дэпутат, хор выканаў украінскі духоўны гімн «Божа вялікі, адзіны, нам Украіну захавай».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?