Фота Паўла Аксіновіча
Пра гэта паведаміў журналістам генеральны дырэктар тэатра Павел Латушка, піша БелТА.
Ён адзначыў, што Купалаўскі тэатр лічыць важным развіваць гастрольную карту і адкрываць новыя пляцоўкі.
«У нашых гастрольных планах — Гомель, Гродна, Слонім, Баранавічы, Маладзечна, Бабруйск, Салігорск, а таксама гастролі за мяжой і ўдзел у еўрапейскіх тэатральных фестывалях. 29 верасня Купалаўскі тэатр пакажа спектакль «Пінская шляхта» ў Беластоку, а ў снежні прадставіць спектакль «Ураджай» у Парыжы», — распавёў Павал Латушка.