Здарэнне адбылося раніцай 29 жніўня на вуліцы Прытыцкага, паведамляе прэс-служба МНС. 

11-гадовы хлопчык быў адзін дома. Бацькі і старэйшы брат з'ехалі ў Польшчу. Хлопчык павінен быў ісці да бабулі, але не пайшоў. Ён прачнуўся і пабачыў пажар у суседнім пакоі, выйшаў у калідор і патэлефанаваў «101». Дыспетчар пераканала яго выйсці з кватэры і чакаць прыбыцця ратавальнікаў.

Хлопчык адразу падышоў да пажарных і паказаў, дзе пажар. Пасля агляду брыгадай хуткай медыцынскай дапамогі 11-гадовае дзіця было шпіталізавана ў бальніцу з папярэднім дыягназам «тэрмаінгаляцыйная траўма». Выявілася, што адбылося загаранне маёмасці ў адным з пакояў.

Пажар лакалізаваны і ліквідаваны ратавальнікамі. У выніку агнём пашкоджана маёмасць, закурана кватэра. Разгляданая версія — кароткае замыканне. 

Разам з тым ратавальнікі заклікаюць памятаць, што менавіта дарослыя адказныя за бяспеку дзяцей. Калі вы лічыце, што ваша дзіця ўжо дастаткова дарослае, каб заставацца дома адно, навучыце яго правілам паводзін пры надзвычайных сітуацыях і заўсёды будзьце для іх прыкладам.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру