Здарэнне адбылося вечарам 18 жніўня ва Уздзенскім раёне. Мужчына выпіваў са знаёмым на беразе возера. Пасля таго як спіртное скончылася, яны вырашылі паехаць у Мінск, паведамляе СК

Выйшлі на аўтадарогу «Мінск — Слуцк — Мікашэвічы» каля аграгарадка Возера і сталі шукаць спадарожны аўтамабіль.

Машыны не спыняліся, і адзін з іх раззлаваўся. У выніку ён кінуў камень у Kia Rio. У выніку было пашкоджана лабавое шкло і дах, а ў машыне ехала сям'я з маленькім дзіцем.

Хуліган паспрабаваў збегчы, але кіроўца спыніўся і затрымаў яго.

Прычыненая шкода склала больш за 1700 рублёў.

Мужчына раскаяўся і сказаў, што прымае меры да пакрыцця нанесенай шкоды.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

3
Каментатар / Адказаць
28.02.1977 / 19:34
Адчуў прыступ праведнага гневу. Малы гэны
4
Каментатар / Адказаць
19.01.2019 / 16:21
«Мужчына шпурнуў камень у машыну, бо яна не спынілася. А там ехала сям'я з малым дзіцём»

В огороде бузина, а в Киеве – дядька)
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру