Нямецкая аўчарка Ільда ўжо каля 4 гадоў дапамагае праваахоўнікам раскрываць злачынствы. Менавіта ёй удалося выйсці на след абвінавачанага.

Пацярпелы памёр, яго цела было знойдзена супрацоўнікам фермы зранку 18 чэрвеня.

На месцы здарэння ў ходзе агляду працаваў кінолаг са службовым сабакам, які ўзяў след ад цела і пайшоў па дарозе ў кірунку вёскі ад фермы, пасля чаго прывёў супрацоўнікаў да прыватнага дома.

Мужчына сваю віну прызнаў, раскаяўся. Згодна з матэрыяламі справы, матывам здзяйснення злачынства стала помста на глебе ранейшага канфлікту.

Чытайце падрабязасці: Вясковы любоўны трохкутнік скончыўся крывёю

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?