Іркуцкі гарнізонны ваенны суд раней прысудзіў Новікава да пяці гадоў зняволення за хуліганства і незаконны абарот зброі. Апеляцыйная інстанцыя Усходне-Сібірскага акруговага ваеннага суда прызнала прысуд першай інстанцыі законным.

Па інфармацыі следства, мужчына праходзіў службу па кантракце ў асобным змешаным авіяцыйным палку і 24 мая 2018 года дзяжурыў у сталоўцы інжынерна-тэхнічнага складу. Там ён знайшоў брызентавую сумку з выбуховым прыстасаваннем з трацілам і гексагенам. Яго магутнасць была эквівалентная 1,3 кілаграма трацілу. Новікаў некалькі разоў перахоўваў бомбу, затым у тры гадзіны ночы 25 мая перанёс яе да будынка палка, паставіў на ганку, падпаліў кнот і ўцёк.

Будынку былі нанесеныя сур'ёзныя пашкоджанні — быў цалкам разбураны зашклёны калідор, а кавалкі канструкцый разляцеліся ў радыусе да 70—75 м.

Памочнік дзяжурнага па штабе атрымаў множныя траўмы, у тым ліку ў раёне галавы, шыі і рук. Праца штаба была паралізаваная, а часткі — дэзарганізаваная.

27 мая салдат напісаў яўку з павіннай, у якой указаў, што прыняў выбуховы пакет за навучальны і хацеў пажартаваць. Пазней свае дзеянні ён патлумачыў ужо жаданнем прыцягнуць увагу камандавання далёкай авіяцыі да праблем часткі і дрэннай працы вайскоўцаў. Пра якія менавіта праблемы ішла гаворка, не ўдакладняецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0