На першым пасяджэнні новага склікання Вярхоўнай Рады Украіны яе старшынёй абраны кіраўнік прэзідэнцкай партыі «Слуга народа» 35-гадовы паліттэхнолаг Дзмітрый Разумкоў.

Фота: РБК-Україна.

Фота: РБК-Україна.

Прызначэнне Разумкова спікерам парламента падтрымалі 382 дэпутаты пры неабходным мінімуме ў 226 галасоў.

Разумкоў, які быў прадстаўніком выбарчага штаба і паліткансультантам Уладзіміра Зяленскага падчас прэзідэнцкіх выбараў, узначаліў партыю «Слуга народа» пасля ўступлення апошняга на пасаду кіраўніка дзяржавы ў маі гэтага года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0