Жыхарка Наваполацка збіла трох жанчын на прыпынку грамадскага транспарту за просьбу не курыць побач, паведамляе міліцыя.

Здарэнне адбылося днём 24 жніўня. Нецвярозая 33-гадовая жыхарка Наваполацка прыйшла на прыпынак разам са знаёмым і стала курыць. Адна з пажылых жанчын, якая знаходзілася там, хварэла на астму і папрасіла яе адысці ў бок, на што атрымала абразы. 33-гадовую жанчыну асудзілі 2 іншыя жанчыны, якія былі побач. Зваротная рэакцыя была бурнай: парушальніца грамадскага спакою збіла ўсіх трох жанчын.

У міліцыю пра здарэнне паведаміў малады чалавек, які стаў сведкам інцыдэнту. Завялі крымінальную справу па артыкуле «хуліганства».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

5
Каментатар / Адказаць
06.09.2011 / 19:50
...и еще должен был быть составлен протокол об административном правонарушении за курение в неустановленных местах: уже более месяца действует запрет на курение, в т.ч. и на остановках общественного транспорта.
2
Каментатар / Адказаць
19.01.2009 / 23:07
Вось i я пра тое. Указ аб узмацненнi процiдзеяння курэнню падпiсаны, а курыць сталi яшчэ больш. Парадоксы нашага гарадка.
5
Каментатар / Адказаць
01.05.1987 / 17:06
Правапарушальніца відавочна з Расеі (ці яе бацькі). у Наваполацку такіх хапае.
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру