Пад Салігорскам 39-гадовую жанчыну аблілі гаручым і падпалілі, ад атрыманых апёкаў яна памерла, паведамляе Следчы камітэт.

Інцыдэнт здарыўся ўначы 27 жніўня ў двары прыватнага дома ў вёсцы Салігорскага раёна. Аператыўнікі знайшлі бутэльку з рэшткамі гаручай вадкасці і іншыя фрагменты.

Па папярэдніх даных, жанчыну аблілі гаручай вадкасцю, пасля ўзгарання якой атрымала траўмы і памерла на месцы.

Па падазрэнні ў забойстве з асаблівай жорсткасцю затрыманы 36-гадовы гаспадар дома, які працуе газаэлектразваршчыкам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0