Аляксандр Лукашэнка і Джон Болтан, фота: БелТА.

Аляксандр Лукашэнка падчас сустрэчы з дарадцам прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы Джонам Болтанам папрасіў яго перадаць падарункі для амерыканскай прэзідэнцкай пары, перадае БелТА.

Дональду Трампу кіраўнік беларускай дзяржавы перадаў корцік. Пры гэтым ён нагадаў, што заўзеў на выбарах менавіта за цяперашняга прэзідэнта ЗША. «Я «ўмешваўся» ў амерыканскія выбары і заўзеў за Трампа», — з доляй гумару адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

У якасці падарунка для Меланіі Трамп былі абраныя вырабы з беларускага лёну — абрус з сурвэткамі. «Гэта — жаночае, ён мае дачыненне да славянскага лёну (жонка прэзідэнта ЗША нарадзілася ў Славеніі)», — сказаў Лукашэнка.

Сярод падарункаў самому Джону Болтану — шакаладныя прысмакі без цукру, уключаючы эксклюзіўны набор шакаладу, створаны да II Еўрапейскіх гульняў. Яшчэ адзін падарунак — альбом «Спадчына Беларусi». «Гэта пра Беларусь. Вы ў самалёце пагартаеце і ўбачыце, што такое Беларусь», — растлумачыў Лукашэнка.

«І перадайце свайму прэзідэнту самыя цёплыя віншаванні ад беларускага народа. Карані яго зяця Кушнера (Джарэд Кушнер) тут у Беларусі», — дадаў Лукашэнка.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру