Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заклікаў новую Вярхоўную Раду да канструктыўнай працы падчас звароту да дэпутатаў, паведамляе «Гордон».

«Ужо зараз зразумела, што парламент гэтага склікання ўвойдзе ў гісторыю. Пытанне адно: як менавіта? У вас ёсць усе шанцы трапіць у падручнікі як парламент, які здзейсніў неверагоднае, які ўвасобіў у жыццё ўсё, што не змаглі зрабіць за папярэднія 28 гадоў, як парламент, у якім не было боек, прагулаў», — сказаў Зяленскі.

Зяленскі адзначыў, што не хацеў бы, каб новы парламент увайшоў у гісторыю, як «парламент, які праіснаваў менш за ўсіх — адзін год».

«Фактычна, гэта ваш, гэта наш выпрабавальны тэрмін. Паверце, я ўжо ведаю, што распускаць Вярхоўную Раду не так страшна», — адзначыў ён.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?