Двое з пацярпелых пры выбуху на палігоне ў Архангельскай вобласці памерлі не ад траўмаў і апёкаў, а ад прамянёвай хваробы, паведамляе нямецкі часопіс Der Spiegel са спасылкай на аднаго з архангельскіх дактароў, які даў каментар на ўмовах ананімнасці.

Фота Sergey Yakovlev, Shutterstock.com

Лекар распавядае, што пацярпелых пры выбуху даставілі ў бальніцу ў палове на пятую вечара авіяцыйнай ратавальнай службай. Трое мужчын ва ўзросце каля 30 гадоў былі голымі і пакрытыя фольгай, іх адзенне ляжала ў поліэтыленавых пакетах. У аднаго з іх быў пералом хрыбетніка, у іншага, магчыма, пералом таза, траўмы не пагражалі жыццю. Лекары рыхтавалі пацыентаў да аперацыі.

Паведамляецца, што перад аперацыяй у аперацыйную прыйшлі дазіметрысты. Адна з іх адразу выбегла, калі ўбачыла лічбы. Каля галавы аднаго з пацыентаў было зафіксавана бэта-выпраменьванне 25 тысяч мікрарэнтген у гадзіну. Пацыентаў павезлі з аперацыйнай залы назад у прыёмны пакой і па чарзе мылі іх у ваннай. Ванна потым была настолькі заражаная, што пазней вайскоўцы яе наогул дэмантавалі.

Пасля аперацыі пацыентаў збіраліся адправіць у Маскву, аднак двое з іх памерлі яшчэ па дарозе ў аэрапорт — не ад траўмаў, а ад наступстваў апрамянення.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?