У Івацэвіцкім раёне беспрацоўны сын скраў у бацькі буйную суму грошай, паведамляе міліцыя.

З заявай аб знікненні грошай у міліцыю звярнуўся 54-гадовы мужчына. Ён паведаміў, што ў яго пры невядомых абставінах скралі больш за $3,8 тысячы. Зберажэнні былі дома ў шафе.

Аператыўнікі западозрылі 25-гадовага сына пацярпелага, які нідзе не працуе і раней быў судзімы. Пры ператрусе ў яго знайшлі большую частку скрадзеных грошай, а $300 ён паспеў змарнаваць.

Мужчыну затрымалі. Завялі крымінальную справу па ч.3 арт.205 КК (крадзеж).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0