У ноч на суботу ў Брэсце на вуліцы Кастрычніцкай рэвалюцыі адбылося масавае ДТЗ з удзелам як мінімум чатырох аўтамабіляў, паведамляе «Віртуальны Брэст».

Як паведамляе «Віртуальны Брэст», у аварыі ніхто не пацярпеў, чаго не скажаш пра тэхніку.

На кадрах відаць Ford, Mitsubishi, Chrysler і BMW з рознай ступенню пашкоджанняў.

Кажуць, аварыя адбылася ў выніку нелегальных гонак. Мяркуючы па роліку з месца падзей, яны працягваліся нават пасля ДТЗ.

Пасля ДТЗ супрацоўнікі ДАІ ўгаворвалі разявак разыходзіцца і не перашкаджаць пажарным: «Не трэба да нашага юбілею горада, каб тут былі трупы!»

На наступны дзень стала вядома:

Вінаватым у масавай начной аварыі ў Брэсце аказаўся 22-гадовы цвярозы кіроўца

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?