Дырэктар ААТ «Азярыцкі-Агра» Ніна Жалязнова з гонарам паказвае Александру Лукашэнку свой ўраджай. Фота president.gov.by

Аляксандр Лукашэнка ў час рабочай паездкі ў Смалявіцкі раён азнаёміўся з ходам уборкі бульбы на поле ААТ «Азярыцкі-Агра» і высока ацаніў якасць айчыннай прадукцыі, перадае БЕЛТА.

Было адзначана, што сёлета складваецца спрыяльная кан'юнктура для продажу бульбы на знешнія рынкі. Айчынную прадукцыю гатовы закупляць Сербія, Македонія, Узбекістан, іншыя краіны.

Лукашэнка падтрымаў неабходнасць нарошчваць аб'ёмы экспарту, але пры гэтым нагадаў аб захаванні абавязковага патрабаванні — у першую чаргу забяспечыць сваё насельніцтва.

«Перш чым штурхнуць бульбу на знешнія рынкі, для сябе рэзервы, стабфонды для насельніцтва і ў сховішча пакласці, каб прадаць на будучы год. І насенне. Усё астатняе — калі ласка, прадавай на знешніх рынках, рабіце рэкламу. Пакуль дрэнна працуем з рэкламай. Такая бульба добрая, якасць дзівосная!» — сказаў ён.

Лукашэнка высока ацаніў якасць гатункаў бульбы беларускай селекцыі. «Новыя гатункі, выгадаваныя з прабіркі, іх я і сам апрабаваў, у лабараторыі даследавалі і ў Расіі, і ў нас — цудоўныя», — сказаў ён.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру